Свята сустрэчы з родным словам

18.02.2021

21 лютага па ініцыятыве ЮНЕСКА ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Ва ўстановах адукацыі Старадарожскага раёна з 18 па 24 лютага 2021 года праходзіць раённы Тыдзень беларускай мовы «Якія цудоўныя назвы і словы, якая цудоўная родная мова!», прысвечаны гэтаму святу.

Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры імкнуцца звярнуць асаблівую ўвагу на свой прадмет, зацікавіць вучняў да яго вывучэння, стварыць штосьці незвычайнае і запамінальнае. У рамках тыдня запланаваны розныя мерапрыемствы: анлайн-гульні, відэазварот-заклік, віртуальная экскурсія, дыстанцыйнае падарожжа, чытанне любімых вершаў, паседжанне раённага інтэлектуальнанга клуба “УникУм” і іншыя. Усе яны пройдуць у дыстанцыйнай форме.

Вучням разам з настаўнікамі на працягу тыдня прапануецца актыўна прыняць удзел у анлайн-мерапрыемствах, падчас якіх кожны жадаючы зможа прадэмантраваць сваё асабістае майстэрства валодання роднай мовай і “на смак пакаштаваць” прыгожае беларускае слова.

 

Праграма правядзення тыдня беларускай мовы “Якія цудоўныя назвы і словы, якая цудоўная родная мова!”